Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Буратыі ў часе сплаву па рацэ загінула грамадзянка Беларусі


Сплаў на рацэ Кітой. Архіўнае фота
Сплаў на рацэ Кітой. Архіўнае фота

У Міністэрстве замежных справаў Беларусі пацьвердзілі факт гібелі грамадзянкі Беларусі ў часе сплаву па рацэ ў Тункінскім раёне Буратыі.

«Паводле папярэдніх зьвестак, група зь пяці беларускіх турыстаў сплаўлялася па рацэ. У чоўне знаходзілася сямейная пара. Жанчына ўпала за борт, муж спрабаваў выратаваць яе і скочыў у ваду, але, на жаль, выратаваць яе не ўдалося. Мужчына самастойна выбраўся на бераг. Іншыя сябры групы не пацярпелі. Група застаецца на месцы пад назіраньнем ратаўнікоў», — паведаміла дзяржаўнае агенцтва БелТА з спасылкай на прэсавую службу МЗС Беларусі.

Цела загінулай плянуюць эвакуаваць цягам 36 гадзін.

Здарэньне адбылося ў месцы зьліцьця ракі Кітой і яе прытоку Білюты. Адмыслоўцы лічаць сплаў па Кітоі вельмі складаным, некаторыя перашкоды на рацэ маюць найвышэйшую катэгорыю складанасьці.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG