У ваколіцах Віцебску падчас дарожных работ знайшлі добра захаваны бівень маманта. Яго адправяць у экспазыцыю новага Нацыянальнага гістарычнага музэю Беларусі.
Сьпіс друкаваных выданьняў, якія забаронена распаўсюджваць на тэрыторыі Беларусі, дапоўнены 31 назвай, паведамляе Міністэрства інфармацыі.
Урад Францыі ў сераду абмеркаваў законапраект, які спросьціць працэс вяртаньня твораў мастацтва і культурных артэфактаў, вывезеных з былых францускіх калёній за больш за стагодзьдзе імпэрскага кіраваньня. Пра гэта піша France 24.
Раней сярод навінаў, якія прыходзілі пра адзін з найвядомейшых касьцёлаў Беларусі, ужо сустракалася такая дата. Цяпер яна пацьверджаная пашпартам рэканструкцыі, які вісіць на будынку.
У Вільні праз некалькі гадоў дзейнасьці закрываецца CreateCulture Space — некамэрцыйная ініцыятыва па падтрымцы і разьвіцьці культурнага і крэатыўнага сэктару Беларусі.
1 жніўня 1937 году ў двары менскай унутранай турмы НКВД, вядомай як «амэрыканка», супрацоўнікі карных органаў разьвялі вялізнае вогнішча і спалілі дзясяткі тысяч беларускіх рукапісаў.
Фармальна Расея называе сябе шматнацыянальнай дзяржавай: у Канстытуцыі гаворыцца, што «адзіная крыніца ўлады ў РФ» — яе «шматнацыянальны народ». Гэта фармальна таксама гарантуе абарону этнакультурнай і моўнай разнастайнасьці. А як насамрэч?
Улады спрабуюць паказаць, што могілкі зьнішчылі нацысты, хаця насамрэч — камуністы.
У доўгі сьпіс літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця 2025 году ўвайшла кніга «Там, дзе няма цемнаты» журналіста і былога кіраўніка беларускай службы Радыё Свабода Аляксандра Лукашука.
Храм мае найвышэйшую катэгорыю каштоўнасьці, таму якія-хаця працы ў ім могуць праводзіць толькі кваліфікаваныя адмыслоўцы.
Кнакрытык Ірэна Кацяловіч паведаміла, што 14 жніўня ў Варшаве пачнецца фэст «Нямая ліхаманка», у арганізацыі якога, сярод іншых, бярэ ўдзел яна.
Наколькі ўстойлівыя беларуская культура і беларуская нацыянальная сьвядомасьць? Ці магчымая іх перамога ў процістаяньні расейскай культуры і таму, што сёньня называецца «русский мир»? Ці можа беларуская ідэнтычнасьць зьнікнуць цалкам?
Калі чалавек у Беларусі гаворыць па-беларуску, яго за гэта «могуць біць, дыскрымінаваць, звальняць з працы або ня браць на яе».
У Будславе праводзяцца працы з мэтай аднавіць комплекс кляштара, цяпер там знайшлі падмурак старога касьцёла.
22 ліпеня ва ўзросьце 72 гадоў памёр археоляг Эдвард Зайкоўскі, паведаміла ягоная сям’я.
Знакаміты брытанскі рок-музыка, сьпявак гурту Black Sabbath Озі Осбарн памёр ва ўзросьце 76 гадоў.
У вёсцы Дзікушкі Лідзкага раёну абрынуўся паркавы фасад сядзібы Мінейкаў — з франтонам і калённым порцікам.
Каралеўскі палац у італьянскім горадзе Казэрта скасаваў выступ аркестра пад кіраўніцтвам расейскага дырыгента Валерыя Гергіева, які павінен быў адбыцца 27 ліпеня ў рамках фэстывалю UnEstate da Re.
У 2024 годзе ў агульнай колькасьці назваў кніг, выдадзеных у Беларусі, беларускамоўных было толькі 12,5%.
Амэрыканская сьпявачка, паэтка і актывістка Пэці Сьміт выказала падтрымку Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода (РСЭ/РС), падкрэсьліўшы важнасьць незалежнай журналістыкі і папярэдзіўшы пра пагрозу скарачэньня фінансаваньня радыё цяперашняй адміністрацыяй ЗША.
Маленькія зубастыя монстры Лабубу сёлета выклікалі ўсясьветны фурор. Зоркі шоў-бізнэсу чапляюць гэтыя плюшавыя бірулькі на свае торбачкі й запаўняюць імі сацыяльныя сеткі. Ад Лісы з K-pop-гурту BLACKPINK да сьпявачкі Рыяны і Кім Кардаш’ян — шмат знакамітасьцяў заўважылі зь мілаю пачвараю Лабубу.
Міністэрства культуры Беларусі вызначыла ахоўныя зоны гістарычнага аб’екту на вуліцы Валадарскага — там, дзе яшчэ нядаўна было СІЗА.
Віртуальная рэканструкцыя Воўпаўскай сынагогі зьявілася ў сталай экспазыцыі Музэю мастацтва і гісторыі юдаізму (MAHJ) у Парыжы.
Першая палова 2025 году адзначылася яшчэ большай інтэнсыфікацыяй русыфікацыі ў Беларусі — як на ідэалягічным, так і на інстытуцыйным узроўнях.
10–13 ліпеня за 20 кілямэтраў ад мяжы Беларусі праходзіць Фэстываль Абуджаных Tutaka. Расказваем, што там адбываецца.
Наколькі глыбока ў Беларусь пранік «русский мир»? Што цяпер адбываецца зь беларускай нацыянальнай ідэнтычнасьцю? Як доўга ва ўмовах цяперашняй прарасейскай аўтарытарнай дзяржаўнай мадэлі можа існаваць беларуская нацыянальная сьвядомасьць?
Палац знакамітага шляхецкага роду, збудаваны ў сярэдзіне XVIII стагодзьдзя, зноў выстаўлены на продаж, ужо ў другі раз сёлета.
Зь вёскі Печышчы Верхнеўслонскага раёну ў Татарстане, у якой Янка Купала быў у эвакуацыі ў часе Другой усясьветнай вайны, беларускага паэта выклікалі ў Маскву, дзе ён загінуў у 1942 годзе.
У чэрвені 2025 года у Менску затрымалі музыку, выкладчыка і радыёвядоўцу Алега Хаменку.
Дзяржаўны камітэт тэлевізіі і радыёвяшчаньня Ўкраіны ў чэрвені «спыніў незаконны распаўсюд на ўкраінскіх онлайн-пляцоўках 408 кніг» з Расеі і Беларусі.
Міністэрства ўнутраных спраў правядзе на «Славянскім базары» ў Віцебску паказальныя выступленьні спэцпадразьдзяленьняў і дзяцей з вайскова-патрыятычных клюбаў. МУС анансавала правядзеньне ў рамках фэстывалю акцыі «За бясьпеку — разам».
Surma — партнэрскі праект Міжнароднага саюзу беларускіх пісьменьнікаў, які базуецца ў Вільні. У выдавецтве Surma будуць выходзіць кнігі беларускіх і замежных аўтараў.
У галерэі «Парасон» 8 ліпеня мелася адбыцца вечарына пра жыцьцёвы і творчы шлях беларускай паэткі.
«На паляне Барык у Падляшшы зьбяруцца беларусы з усяго сьвету, каб разам стварыць унікальную прастору культуры, салідарнасьці і сустрэч», — гаворыцца ў абвестцы арганізатараў.
Ёсьць нямала эканомных беларускіх словаў, якімі замяняем цэлыя словазлучэньні. Такому беларускаму слову часта няма аднаслоўнага адпаведніка і ў іншых мовах, напрыклад у расейскай. Прайдзіце тэст — і беларуская мова надалей будзе ашчаджаць ваш час!
Пагаварылі зь беларускімі выдаўцамі, якія прэзэнтавалі свае «тройкі» сьвежых лёгкіх кніг, выдадзеных па-беларуску.
У старажытнай вёсцы працягваюць разбурэньне гістарычнай спадчыны. Чыноўнікі гадамі ігнаруюць усе заклікі захаваць унікальныя будынкі.
У агульных палажэньнях адзначаецца, што «Музэй-сядзіба сям'і В. У. Быкава» зьяўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасьцю 3-й катэгорыі.
Беларускі ПЭН апублікаваў поўны сьпіс намінантаў на сёлетнюю прэмію імя Алеся Адамовіча. У ім 14 кніг і 8 мэдыйных прадуктаў, сярод якіх — «Архіпэляг БЕЛАГ».
На сайце Цэнтру аналізу эўрапейскай палітыкі (Center for European Policy Analysis (CEPA) зьявіўся артыкул брытанскага пісьменьніка і журналіста Эдварда Лукаса «Сакрэтная зброя: Гісторыя. Псэўдагістарычны „літвінізм“ сее разлад паміж Літвой і Беларусьсю».
Пра гэта 30 чэрвеня паведаміў журналіст Канстанцін Каверын у этэры шоў «Звычайная раніца». Пазьней затрыманьне пацьвердзіла крыніца «Люстэрка».
Сяргей і Сьвятлана Ціханоўскія сустрэліся зь беларусамі, якія цяпер жывуць у Вільні. Сьвятлана прыйшла з тэчкай, на якой быў партрэт палітвязьня і нобэлеўскага ляўрэата Алеся Бяляцкага.
Музыка Сяржук Доўгушаў выпусьціў кнігу «Беларускія калыханкі». Разам з кнігай выйшаў студыйны альбом «Калыханкі», які запісала Воля Дземка з гуртам VOLYA. Усе аўтэнтычныя запісы можна паслухаць пад QR-кодамі ў кнізе.
Тэндэнцыя ізаляцыі і самаізаляцыі адукацыі Беларусі ад заходніх краін была пасьпяхова падхопленая Расіяй. Такім назіраньнем падзяліўся акадэмічны дырэктар Інстытуту разьвіцьця і сацыяльнага рынку для Беларусі і Ўсходняй Эўропы (IDSMBEE) Андрэй Лаўрухін.
Новыя папраўкі ў закон аб дзяржаўнай мове ўводзяць абавязак ведаць яе для дзяржаўных службоўцаў.
Пайшоў з жыцьця заслужаны дзяяч мастацтваў БССР, кінарэжысэр, сцэнарыст Валер Рыбараў.
Стан рэчаў у беларускім кінематографе незайздросны. Праблемы пачынаюцца ўжо на стадыі падбору пэрсаналу.
Сабралі да 125-годзьдзя пісьменьніка Кузьмы Чорнага (Мікалая Раманоўскага) яго цытаты, актуальныя і цяпер.
11 пытаньняў пра творцу, які пісаў пра вайну і маральны выбар чалавека. Праверце свае веды.
Загрузіць яшчэ